Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Электронные обращения
Наши победы
Резерв руководящих кадров
Гуманитарное сотрудничество
Волковысская районная организация Белорусского  профсоюза работников образования и науки

АБЛАСНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ ЮНЫХ ЧЫТАЛЬНІКАЎ “ЖЫВАЯ КЛАСІКА”

22 мая 2023

З мэтаю павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхавання падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры, пошуку і падтрымкі таленавітай моладзі 20 мая 2023 года ў Гродзенскім дзяржаўным палацы творчасці дзяцей і моладзі прайшоў фінал абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, прысвечаны Году міру і стварэння. На дадзенае мерапрыемства былі запрошаны Вечар Валерыя, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 7 г.Ваўкавыска, настаўнік Кель Ала Станіславаўна, і Купраш Ірына, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.Ваўкавыска”, настаўнік Васюкевіч Наталля Уладзіміраўна. Са сцэны палаца гучалі верш М.Мятліцкага “Міру” ў выкананні Валерыі Вечар і “Балада аб чатырох заложніках” у выкананні Купраш Ірыны.

Пасля падвядзення вынікаў членамі журы Вечар Валерыя ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, Купраш Ірына – дыпломам ІІІ ступені. Віншуем пераможцаў і іх настаўнікаў!