Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Наши победы
Резерв руководящих кадров

Музей беларускай народнай творчасці

20 октября 2016

Музей беларускай народнай творчасці

 

У наш час вельмі  актуальны пытанні адраджэння беларускай культуры, і  мы ўсё часцей звяртаемся да спадчыны свайго краю, яго гісторыі. Менавіта там карані беларуса, гісторыя яго роду. Улічваючы ўсё гэта, было вырашана стварыць у школе №2 г. Ваўквыска  музей “Беларускай народнай творчасці”, адкрыццё якога супала са  святам  Пакравоў Божай Маці.

Ганаровае права адкрыць музей і перарэзаць чырвоную стужку было прадстаўлена начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Газізавай Таццяне Аляксандраўне і дырэктару ўстановы адукацыі Боцька Аляксандру Уладзіміравічу.

На ўрачыстасці прысутнічалі загадчык сектара выхаваўчай і  сацыяльнай   работы аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэту , куратар школы Стачук Святлана Іванаўна, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”  Кулак Іна Вацлаваўна і метадыст Баркет Жанна Пятроўна, а таксама вучні, настаўнікі, бацькі.

Для ўсіх прысутных вучні старэйшых класаў падрыхтавалі і правялі экскурсію  па школьным музеі. Экскурсаводы Насевіч Ірына, Сталярэўская Кацярына, Кішкун Аляксандра расказвалі  пра самаробныя прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, саматканыя вырабы. Вялікае месца ў экспазіцыі музея адведзена сінявокаму багаццю нашай краіны  - беларускаму льну.

Шчыра любіць сваю Радзіму, быць патрыётам можа толькі той, хто ведае свой край: яго прыроду, гісторыю, традыцыі, культуру. Кожны чалавек, які прэтэндуе на статус адукаванага чалавека, павінен вывучаць краіну, у якой жыве.

Кожны, хто працуе  сёння ў школе, марыць, каб моладзь магла атрымліваць не толькі адукацыю, але і пазнаць, палюбіць краіну, у якой жыве, паспрабаваць сябе ў розных накірунках  дзейнасці. Калі наш музей унясе ўклад у выхаванне маладого пакалення, арыентаванага на захаванне гістарычнага мінулага, мы можам быць упэўнены ў заўтрашнім дні сваёй краіны.