Для родителей
Безопасность жизнедеятельности в учреждениях образования
Наши победы
Резерв руководящих кадров

Раённы агляд-конкурс “Спяваем па-беларуску”!

23 октября 2017

     Упершыню на Ваўкавышчыне па ініцыятыве раённага маладзёжнага парламенту і пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага райвыканкама, пры ўдзеле грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” і дзяржаўнай установы адукацыі “Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” 21 кастрычніка на базе ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Ваўкавыска” прайшло сапраўднае свята беларускай песні - раённы агляд-конкурс “Спяваем па-беларуску”!

   У конурсе прынялі ўдзел  таленавітыя дзеці і падлеткі ў трох узроставых катэгорыях: малодшыя выканаўцы ад 6 да 9 гадоў, сярэдняя ўзроставая група выканаўцаў ад 10 да 13 гадоў і старэйшыя спевакі ад 14 да 18 гадоў.

      Пераможцамі конкурсу сталі:

Малодшая ўзроставая катэгорыя:

1 месца - Юшчанка Анастасія  - ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ваўкавыска”;

2 месца - Карповіч Карына –– ДУА “Сярэдняя школа №2 г.п. Рось”;

3 месца - Ламан Дзмітрый і Логінава Надзея - ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Ваўкавыска”;

 Сярэдняя катэгорыя:

    1 месца - Заўражына Карына –ДУА “Ваўкавыскі ЦТДіМ;

     2 месца - Недзялкоўскі Мікіта- ДУА “ Сярэдняя школа г.п.   Краснасельскі”;

     3 месца -  Матвеява Вераніка –ДУА “Ваўкавыскі ЦТДіМ”;

Старэйшая катэгорыя:

          1месца -Траян Іна–ДУА “Ваўкавыскі ЦТДіМ”;

2месца - Стойлік Юлія –ДУА “Сярэдняя школа№1 г.п. Рось”;

3месца - Садоўская Валерыя–ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Ваўкавыска”.

    Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта. Недзялкоўскі Мікіта, Траян Іна, Стойлік Юлія атрымалі персанальныя падарункі ад Мельнікава Аляксандра Іванавіча, мастацкага кіраўніка ўзорнага ансамбля эстраднага танца “Ваўкавыскія непаседы”.

  

                Сардэчна віншуем пераможцаў конкурсу!